Em Bm
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Bm
Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Am C
Закаваная лютым холадам,
Em Bm
Падуладная чужым волатам…
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Bm
Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Am C
Закаваная лютым холадам,
Em Bm
Падуладная чужым волатам…
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывёю шчодра палітая.
А сыны яе незлічоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш спяваць – не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць – не дачуюцца,
А спытаеш піць – не дадуць вады,
А захочаш бегчы – няма куды…
Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць.
А зямля мая ў снягох ляжыць.