E C#m
Кожны павінен упасці, павінен упасці, упасці ў каханне.
Самае простае шчасце, звычайнае шчасце цябе не падмане.
Кожны павінен паверыць, павінен паверыць, як гуку імёнаў:
тое, што бачылі шэрым і звалі мы шэрым, фарбуем чырвоным.
За паваротамі далеч, маўклівая далеч, аж холад па целе.
Мы выбіралі дэталі, бо толькі дэталі становяцца цэлым.
Хутка мяняецца стужка, мяняецца стужка на вока вініла.
Ты падарыла мне птушку, ці можа, не птушку, а потым забыла…
F#m A
Скетчам няскончаным, чыстай бялізнаю
C#m B
Выкажы ноччу сваё
E A C#m B
шчырае люблю,
поўнае надзей.
З дрэва на зямлю
яблык упадзе.
Дыхаў на поўныя грудзі, на поўныя грудзі і зараз хварэе.
Дыхаў — і марыў пра цуды, а зараз марудзіць і піша харэі.
Самае простае шчасце, звычайнае шчасце ад ранку да ночы.
Кожны павінен упасці, павінен упасці, ну хоць бы аднойчы.
Кожны павінен упасці, павінен упасці, упасці ў каханне (8 р)
Шчырае люблю, поўнае надзей
З дрэва на зямлю яблык упадзе
Шчырае люблю, поўнае надзей
З неба на зямлю сонца упадзе