Intro: D | D | D | G A | D | D | D | G D ||
D
Я сьніў прыгожы сон:
G D
Гервасій Выліваха
D
У шахматы гуляў
G A
Кілішкамі ў шынку.
D
“Як жыць далей, герой?”
G D
А ён сказаў мне: “Бляха!
D G
Гарэлку дапілі,
A D
Давай па каньяку!”
І я крочу, і я крочу
У шынок, дзе нальюць днём і ноччу!
І я крочу, і я крочу:
Будзе скоч – не саскочу са скочу!
“Я роспач піў ладзьдзёй,
Гуляў са сьмерцю ў покер,
Напіўся ў ВКЛ,
Прачнуўся – у РБ.
Ды меў надзейны тыл:
Мой сябра Джоні Ўокер
З пад куляў і з шынку
Выносіў на сабе”.
Прыпеў
Я слухаў да відна,
Што мне казаў Гервасій:
“Ня зробіш самагон
З жаночае сьлязы!
А хочаш кап-кап-кап
У бары ёсьць півасій:
Пятнаццаць куфляў, каб
Ня бегаць два разы!”