Уступ: Cm Bb Eb F
Cm Bb Eb F(VIII)
Cm Bb Eb F(VIII)
Cm Eb F(VIII) Fm(VIII)
Уявіце сабе: мы імчымся ў бязьмежнай прасторы.
Штохвіліну, штогод мы ляцім у далёкую ціш.
А проста цяпер ты стаіш і ўзіраешся ў зоры,
На імклівасьць зямлі не зважаеш і ў неба глядзіш.
Пройгрыш: Cm Bb Eb F
Cm Bb Eb F(VIII)
Cm Bb Eb F
Не аднойчы, напэўна, шукаў ты на небе сузор’і
Назіраў, як імкліва па небе камэты ляцяць
Але зоркі мы бачым, калі дазваляе надвор’е
І на жаль чалавецтва ня можа на гэта ўплываць
І маўклівы спакой у душу нам прыносяць аблокі
І ўсё роўна ня здольны ўпарадкаваць думак сваіх
Дацягнуцца рукой немагчыма да зорак далёкіх
Застаецца нам толькі няскорана марыць пра іх.